Найти тему

Касцёлы Беларусі. Астравецкі раён. Жукойні Жалядскія. Касцёл Маці Божай Шкаплернай

І зноў вітаю вас, шаноўнае спадарства на маёй старонцы. Сёння будзе допіс пра каталіцкі храм у вёсцы Жукойні Жалядскія ў Астравецкім раёне.

Як і ў мінулым допісы пра Вялікія Свіранкі, Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Жукойнях Жалядскіх знаходзіцца на ўзгорке побач з вясковымі могілкамі. Да храма таксама вядзе, якая з'явілася тут у 20-х гадах мінулага стагоддзя. Нажаль стан яе такі, што па расказах мясцовых жыхароў увесну і ўлетку кожны год яна ператворваецца ў балота.

-2

Але вернемся да гісторыі, першы Касцёл быў пабудаваны на гэтым месцы яшчэ ў 1622 годзе. Хутчэй за ўсё пазней гэтая святыня была разбурана і трохі болей за 200 гадоў на яе месцы быў пабудаваны новый драўляны храм, які быў асвечаны пад тытулам "Беззаганнага пачуцця Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Войцэха і пакутнікаў"

-3

Але, як я пісаў раней у іншых допісах, у другой палове 19 стагоддзя пасля чаргі паўстанняў супраць расейскай улады вялікая колькасць Касцёлаў і кляштараў была зачынена па тэрыторыі ўсёй сучаснай Беларусі. Гэты жа лёс быў і храма ў Жукойнях Жалядскіх, ён быў зачынены, а будынак перароблены ў праваслаўную царкву.

У 1908 годзе здарыўся пажар і драўляная царква цалкам згарэла і пасля на яе месцы пабудавалі новую з цэглы.

Выгляд царквы пачатка 20 стагоддзя.
Выгляд царквы пачатка 20 стагоддзя.
Будынак царквы ў 1916 годзе.
Будынак царквы ў 1916 годзе.

У 1914 годзе, калі будынак зноў перайшоў да каталіцкай царквы, пачалася новая рэканструкцыя. Здарылася гэта дзякуючы таму, што нягледзячы на ўсе падзеі і забарону каталіцкага касцёла, амаль усё насельніцтва вёскі заставалася каталікамі. Рэканструкцыя будынка доўжылася доўгі час і скончылася толькі ў 1928 годзе.

У такім выглядзе Касцёл праіснаваў да 1947 года, тады яго зачынілі савецкія ўлады. Гэта магло здарыцца і раней, у 1941 годзе ксяндза Суфрановіча арыштавалі і саслалі ў Сібір, але неўзабаве пачалася вайна і Жукойні Жалядскія доўгі час знаходзіліся пад акупацыяй.

Зачынены будынак Касцёл падчас СССР, прыблізна 1970-е гады.
Зачынены будынак Касцёл падчас СССР, прыблізна 1970-е гады.

Дзверы храма былі зачынены 43 гады пакуль у 1990 годзе храм не вярнулі вернікам Жукойняў Жалядскіх.

-7
-8

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.