Сённяшні допіс будзе пра невялікую вёску з вялікай назвай - Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна. У Вялікія Свіранкі не вядуць асфальтаваныя дарогі і таму ехаць туды лепей з боку Падольцаў праз Малыя Свіранкі. А вось ехаць, як гэта зрабіў я, з боку Кемелішак, аб якіх быў мінулы допіс я парэкамендаваць вам не магу, бо гэта сапрадны offroad.
Сама вёска невялікая і фактычна ўсе вясковыя хаты стаяць уздоўж адной вуліцы, якая ідзе праз усю вёску, таму знайсці будынак драўляннага Касцёла Святога Юрыя нецяжка. Ён знаходзіцца на ўзгорку бліжэй да цэнтра. А яшчэ з гэтага ўзгорка цудоўны выгляд на раку Вілію, якая цячэ зусім блізка да вёскі.
Да будынка храма вядзе старая мураванка, якая ўжо прыйшла ў заняпад і парасла травой. Калі ідзеш па гэтай мураванке, то адчуваеш наколькі яна старая.
Вялікія Свіранкі як і многія іншыя вёскі Беларусі невялікія і непрыкметныя, але вельмі старажытныя. Першыя звесткі пра Вялікія Свіранкі датуюцца 1454 годам, а вось першы храм у вёсцы з'явіўся ў 1508 годзе. Але той будынак святыні быў зрунаваны падчас пажару і ў 1671 годе быў пабудаваны новы Касцёл на фундацыі віленскага капітула (капітулам называецца калегія клірыкаў пры біскупскай кафедры). Трохі пазней, у 1690 годзе пры святыні пабудавалі кляштар місіянераў.
Нажаль той будынак храма таксама не захаваўся і зараз мы бачым Касцёл які быў пабудаваны пазней. Дакладна не вядома калі абылося будаўніцтва новага Касцёла, але спецыялісты, з улікам архітэктурна-мастацкіх характарыстык, лічаць, што будаўніцтва новага будынка святыні адбылося ў другой палове 18 стагоддзя.
Касцёл пазбег лёсу іншых храмаў і не быў зачынены расейскімі ўладамі пры падаўленні паўстанняў у 19 стагоддзі, не быў зачынены падчас Першай і Другой сусветнай вайны і прапрацаваў прыкладна 200 гадоў да 1954 года, калі яго зачынілі па патрабаванні савецкіх уладаў. Здарылася гэта пасля смерці мясцовага ксяндза. Улада не дала дазвол на службу новаму ксяндзу з Польшчы і святыню закрылі. А ў памяшканнях Храма зрабілі сельскую краму.
Сельская крама была зачынена толькі ў 1998 годзе і тады былы будынак храма вярнулі каталіцкаму Касцёлу і вернікам. Мясцовыя жыхары пачалі рэканструкцыю будынка, якая доўжылася да 1999 года.
Таксама на поўдні ад Касцёла ў 1910 годзе была пабудавана двух'ярусная Званіца, ніжні ярус быў мураваны, а верхні зроблен з цэглы. Але, на жаль, у канцы 20 стагоддзя яна была разбурана і зараз ад яе засталася толькі частка адной сцяны.
Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.