Найти тему
Hrodna 11:27

В ответ на пост

В ответ на пост

✝️ У дагонку пасту пра званіцу Брыгіцкага касцёла - пост пра адну з самых вядомых манашак з гэтага кляштара.

Марыя Гажыч, вядомая пад манаскім імём Паўла, у 1908 годзе была накіравана старэйшай сястрой у новаствораны Дом сясцёр назаратанак у Гродна. Манашкі назаратанкі перанялі кляштар пасля брыгітак, якія тут гаспадарылі амаль тры стагоддзі. Але каб пасля смерці апошняй брыгіткі царскія ўлады не зачыніліся кляштар, назаратанкі спачатку прыкідваліся “спецыяльнымі літоўскімі брыгіткамі” 🤪

🛐 Кім была Марыя Гажыч? Яна прыйшла ў ордэн позна - пасля смерці мужа ў 1900 г. Ёй было 40 гадоў і на той момант яна была ўжо вядомай мастачкай. Яна вучылася малюнку ў знакамітага польскага мастака Войцеха Герсана, потым вучылася ў Парыжы і Мюнхене. Жыццё яе праходзіла ў падарожжах, вучобе ў добрых педагогаў і творчай працы. 🖼 У 1880−1890-я гады Гажыч актыўна выстаўлялася ў Варшаве, Кракаве, Вільні, Мюнхене, Парыжы, Чыкага і Сан-Францыска. Яе творы добра раскупаліся, а творчасць выклікала станоўчыя водгукі крытыкаў. Яна належала да першага пакалення польскіх жанчын-мастачак, а ў тыя часы нават у Заходняй Еўропе жанчынам мастацтву было дазволена вучыцца далёка не паўсюль.

☦️ Цікава, што ў дзяцінстве Марыю выхоўвалі ў праваслаўнай традыцыі. Гэта рабіла яе маці, якая, хоць і была шведкай па паходжанні (!), але трымалася праваслаўя. Хаця тады гэта на Марыю не ўплывала - яна мала цікавілася рэлігіяй да моманту, калі страціла мужа.

➡️ Больш пра Марыю Гажыч і пра тое, як на была звязана з Альфрэдам Нобелем (!), чытайце па спасылцы. Там жа можна паглядзець галерэю самых знакамітых твораў Гажыч, частка з якіх сёння ў Гродне, а частка - нават у ЗША! Ну і даведацца, што яна наогул у Гродне рабіла.

👉 ПАДПІСАЦЦА НА КАНАЛ HRODNA 11:27