🎶 Веслава Драецка - падзабытая зорка родам з Гродна ⭐️ Калі кажуць пра знакамітых музыкаў ХХ стагоддзя, што родам з Гродна ці Гродзеншчыны, то ў першую чаргу (цалкам заслужана) называюць Чэслава Немэна. І амаль ніхто не ўзгадае сёння Веславу Драецку (у дзявоцтве - Дунай), якая нарадзілася ў Гродне ў 1930 годзе. Яна не стала суперзоркай, як Немэн, але свой след у папулярнай музыцы паваенных часоў пакінула. А ў былых рэспубліках СССР дык наогул яе ўспрымалі часта зоркай не меншай за Анну Герман. Тым больш, абедзве спявачкі былі добра знаёмыя, разам выступалі, жылі пасля вайны ў адным горадзе - Вроцлаве. 🚂 Драецка перажыла ў дзяцінстве ссылку ў Сібір. Там яна трапіла ў дзіцячы дом, бо іх - дзяцей - вывезлі наўпрост з дзіцячага лагера на Віленшчыне. Такі адпачынак на беразе возера 9-гадовая дзяўчынка атрымала за тое, што была найлепшай у класе вучаніцай. Тата ў той момант быў ужо ў войску, маму таксама вывезлі, але ў іншае месца - і яна ссылкі не перажыла. Агулам разам з Драецкай тады вы