У школе № 111 «працуе» робат, які размаўляе па-беларуску. Ён памерам з далонь дарослага, але паводзіць сябе як сапраўдны настаўнік. Можа трансліраваць любую тэму ўрока, выкарыстоўваючы выключна прыгожыя і правільныя родныя словы. Падрабязнасці — у карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны». Такіх памочнікаў у вучняў не адзін, а некалькі. І ў кожнага свая роля ў дасягненні агульнай мэты — дапамагчы дзецям засвоіць правілы напісання і вымаўлення. А яшчэ зацікавіць прадметам. Аднак без выкарыстання сучасных тэхналогій зрабіць гэта складана. Так лічыць настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Курыловіч. Разам з навучэнцамі ён працуе над праектамі па папулярызацыі роднай мовы сярод дзяцей і дарослых. А гэта значыць, з’яўляюцца электронныя платформы, мабільныя дадаткі, прымяняецца і тэхналогія дапоўненай рэальнасці. Заданне ад настаўніка Мікалая Курыловіча. Калі адказаць цяжка, значыць, інтэрактыўны комплекс вам адназначна спатрэбіцца. Якія кветкі ў беларускай мове маюць назву «браткі»? (Ад
У сталічнай школе № 111 беларускую мову дапамагае вывучаць робат
21 февраля 202321 фев 2023
4
3 мин