Найти в Дзене
KrichevLIVE

Выхаванцы ДШМ Крычава ўразілі журы Міжнароднага конкурсу

У Магілёве прайшоў VIII Міжнародны конкурс мастацтваў «Дняпроўскія хвалі». Можна казаць, па добрай традыцыі выхаванцы нашай ДШМ вярнуліся з конкурса з поўнай скарбонкай узнагарод.

У намінацыі «Інструментальнае мастацтва» Аліса Скараходава атрымала дыплом ІІІ ступені, Соф’я Рыбчынская – дыплом ІІ ступені, першай стала Ксенія Касцянеўская (канцэртмайстары Вольга Траянава і Галіна Дарожкіна, настаўнік Святлана Рыбчынская).

У намінацыі «Струнныя ансамблі. Скрыпка» ансамбль «Вясёлыя смычкі» заваяваў дыплом І ступені (настаўнік Людміла Зюзькіна, канцэрт-майстар Таццяна Кавалёва). Настаўнікі і канцэртмайстары былі ўзнагарожданы дыпломамі «Лепшы педагог» і «Лепшы канцэртмайстар».

Дар’я Баравікова .