Вырашыла паўтарыць з сынам лічбы па-беларуску. Для гэтага выкарыстала сэнсарную скрынку. Калі мой сын быў маленькі, я выкарыстоўвала іх вельмі часта. Мы рабілі іх тэматычнымі, з розных матэрыялаў і з розным напаўненнем. За аснову лічбавай сэнсарнай скрынкі я ўзяла крашаны рыс і крашаныя макароны.
Красіла рыс і макароны рознымі спосабамі.
Рыс красіла з дапамогай спіртазмяшчальнай вадкасці (можна браць нават антысэпцікі). Брала 2 сталовыя лыжкі вадкасці і сухі харчовы фарбавальнік. Змяшала іх. Рыс насыпала ў поліэтыленавы пакет. Туды выліла разведзены спіртам фарбавальнік. Завязала пакет і патрэсла яго, каб фарба раўнамерна распаўсюдзілася. Усё! Дастаем і сушым!
Макароны красілы крыху інакш. Спірт не выкарыстоўвала. Проста вадой развяла харчовыя фарбавальнікі (трэба зрабіць высокую канцэнтрацыю, таму вады бяром трошкі і туды палову чайнай лыжкі фарбавальніка). Насамрэч можна было ўзяць удвая менш вады і, адпаведна, удвая менш фарбавальніка.
Усё! Закідваем у нашу шкляначку макароны.
Перамешваем і дастаем.
Трэба раскласці макароніны на адкрытай паверхні, каб высыхалі і не дакраналіся адна да адной.
Таксама для сэнсарнай скрыначкі выкарыстала лічбы ад матэматычнага набору, які куплялі у першым класе.
Збіраем усё ў скрыначку і гуляем! Паколькі мы навучаемся ўжо ў другім класе і лічбы для нас даўно знаёмыя, то заданне ўскладнілі. Трэба было з заплюшчанымі вачыма знайсці лічбу і вызначыць яе назву. Сітуацыю ўскладнялі макароніны (яны часам трапляліся пад рукі і перашкаджалі пошуку).
Атрымалася вельмі цікавая і карысная гульня. Не вельмі часта апошнім часам мы трэніруем мелкую маторыку рук. І заадно праверыла - гульні з крупамі аднолькава цікавыя і трохгадовым, і васьмігадовым дзеткам, і катам)
Тут мы вывучаем колеры і гуляем з трафарэтамі
Тут разглядалі спалучэнні колераў
Тут нашы эксперыменты з колерамі