Працягваем вывучаць спалучэнні колераў. Узялі белую фарбу. Вызначылі, што не зможам яе атрымаць з іншых колераў. Вырашылі разгледзець спалучэнні з белым. Атрымаліся новыя адценні! Чамусці майму сыну гэта дзіўна. Напэўна рэдка малюем фарбамі…
Спектр эмоцый: здзіўленне, зацікаўленасць, захапленне працэсам. Малявалі амаль гадзіну з вялікім задавальненнем.
Затым узялі наш лэпбук “Колеры”. Не выкананым заставалася адно заданне. Як раз на тэму спалучэння белага колеру з іншымі. Выканалі яго.
Больш зацікавілі не колеры, а як я змагла зрабіць так, каб усё круцілася. Вучань спрабаваў заглянуць унутр і разгледзець механізм.
І напрыканцы, дасталі нашу дзіцячую драўляную гульню пра колеры "Змешванне колераў" ад беларускай фірмы "ЛЭМ". Гэту купляла гадоў пяць назад. Яна як новая! У свой час у нас было вельмі шмат укладышаў ад гэтага выробніка. І ўсе высакаякасныя!
Зайшло на 100%. Доўга гуляў, разглядаў, раскладваў. Драўляныя цацкі – гэта наша любоў з маленства.
У цэлым, заняцці з колерамі прайшлі станоўча. Атрымалі шмат пазітыву. Сын займаецца з задавальненем. Пачатак пакладзены. Будзем працягваць!
Тут пра наш лэлбук "Колеры".
Тут пра эксперыменты з колерамі.
Тут пра настолку "Вясёлка"