Найти в Дзене

Асноўныя колеры і іх спалучэнне.

Учора разглядалі асноўныя колеры і іх спалучэнні.

Учора разглядалі асноўныя колеры і іх спалучэнні. Не ведаю чаму, аднак мой васьмігадовы сын не вельмі добра ўяўляў якія колеры можна атрымаць пры змешванні асноўных колераў. З гэтага і вырашылі пачаць. На плотным аркушы змешвалі колеры, дадавалі больш то аднаго, то другога. Параўноўвалі адценні. Атрымалася і цікава, і карысна. Чамусці з пачатку школы мы зусім мала разам займаемся творчасцю. Таму атрымалі задавальненне абое.

-2

Са здзіўленнем даведалася, што пры змешванні усіх трох асноўных колераў атрымоўваецца карычневы. Паспрабавалі. Насамрэч карычневы!

-3

Наступным крокам было замацаванне атрыманых ведаў з дапамогай лэпбука “Колеры”. Там у нас ёсць цэлая старонка на гэту тэму.

-4

Усе кішэнькі запоўнілі правільна. Значыць малявалі недарма)

Дапоўнілі занятак чытаннем на беларускай мове. Чамусьці ў інтэрнэце не змагла знайсці ні вершаў, ні загадак на беларускай мове на тэму “Колеры”. Таму вельмі была задаволеная, калі знайшла на нашых кніжных палічках вось такую кніжачку:

Аўтар: Вольга Арыстава. “Вывучаем колеры праз вершы”
Аўтар: Вольга Арыстава. “Вывучаем колеры праз вершы”

Не тое, каб там вельмі прыгожыя вершы. Аднак мне хацелася даць пачытаць сыну вершы на беларускай мове і пажадана пра колеры. Я вось ужо месяцаў пяць чытаю вечарамі сыну беларускамоўныя кнігі. Амаль усе словы ён разумее. Аднак чытаць самому не заўсёды падабаецца, таму што новыя словы не ведае як гучаць, не ведае іх значэнняў. Таму я і вырашыла пачынаць вось з такіх дзіцячых кніжачак па тэмах.

-6
-7
-8
-9

Пачыталі, абмеркавалі, паўтарылі назвы колераў. На гэтым наш вечар быў скончаны.

Тут больш расказваецца пра наш лэпбук.

Тут пра эксперыменты з колерамі.

Тут пра нстольную гульню "Вясёлка".

Тут пра спалучэнні белага колеру з іншымі