Ці любіце вы гуляць у настолкі? Мы вельмі любім! І часта гуляем у іх усёй сям’ёй. Для мяне гэта быў свайго роду новы этап сталення сына - ён ужо можа выконваць правілы, чакаць свайго ходу і нават калі-нікалі трываць паразу (дарэчы, апошні пункт і зараз даецца с цяжкасцю, хоць ужо многа год мы гуляем у разнастайныя настолкі).
Сёння я раскажу вам пра настолку “Вясёлка”. Яна з’явілася ў нас, калі сыну было прыкладна тры гады. З правіламі хутка азнаёміліся і сын вельмі лёгка перамагаў. Напэўна, ён быў больш уважлівы!
Аднак, калі прайшло пяць год (ого!), наш пераможца дзесці страціў сваю ўвагу і памяць. Першыя раўнды чамусьці выклікалі шмат складанасцяў і я зразумела, што нездарма дастала гэтую гульню.
Ў інструкцыі апісваецца некалькі варыянтаў гэтай гульні. У раннім узросце, напрыклад, можна выкарыстоўваць яе, як сарцёр – проста раскладваць карткі па сектарах, у адпаведнаці з колерамі.
Ітак, гульня складаецца з каляровага поля (вельмі плотны кардон), кубіка (з каляровымі гранямі) і каляровых картак-жэтонаў (па 6 жэтонаў на кожны з 6 колераў). Усё гэта знаходзіцца ў вельмі зручнай скрыначцы (таксама з плотнага кардону). Таксама ў скрынцы ёсць інструкцыя на рускай мове.
Мы гуляем так:
Вакол поля ў стосікі раскладваем жэтоны па колерах (кожны стос каля свайго сектара). Па адным з іх переварочваем і кладзем на поле, так як на фота.
Усё! Можна гуляць! Кідаем кубік. Выпадае колер і трэба ўспомніць, які прадмет на перавёрнутай картцы, якая ляжыць на полі. Калі назваў правільна – забіраеш яе сабе. Такім чынам, трэніруем памяць і ўважлівасць!
Для таго, каб патрэніраваць беларускія словы, мы называем іх па-беларуску.
Зялёная салата, зялёны конік, зялёнае вядро, зялёны яблык, зялёны гарох, зялёныя агуркі.
Жоўты сыр, жоўты сланечнік, жоўты лімон, жоўтае качаня, жоўтая кукуруза, жоўтыя бананы.
Сінія боты, сіняе прадзіва, сіні кубак, сінія незабудкі, сінія пляжныя тапкі, сіні балонік.
Чырвоны перац, чырвоныя клубніцы, чырвоная багоўка, чырвоны заварнік, чырвоны будзільнік, чырвоны памідор.
Фіялетавы крокус, фіялетавыя слівы, фіялетавая шапка, фіялетавая настольная лямпа, фіялетавы парасон, фіялетавая палівачка.
Аранжавая рыбка, аранжавы мяч, аранжавы мандарын, аранжавая каска, аранжавая ваверка, аранжавы гарбуз.
Тут мы вывучали колеры вясёлкі.
Тут эксперыменты з колерамі.
Тут расказваецца пра наш лэпбук "Колеры".
Тут гульні з карткамі і трафарэтамі.