Сёння хачу рассказаць пра лэпбук на тэму "Колеры", які я зрабіла, каб замацаваць і паглыбіць веды на гэтую тэму. Ён стаў добрай нагодай, каб паразмаўляць і паразважаць пра колеры. Такім чынам, мы правялі шэраг тэматычных заняткаў.
За аснову я ўзяла кардонную папку.
Колькасць старонак не адпавядала маім патрэбам і я дадала яшчэ адзін аркуш. Для гэтага я выкарыстала спружынку ад насценнага календара.
Пасля абклеіла ўсе старонкі белай мелаванай паперай і край абклеіла каляровым скотчам. Усё. Аснова гатовая.
Далей пераходзім да напаўнення нашай інтэрактыўнай кнігі.
Першую старонку я прысвяціла непасрэдна назвам колераў. Тут вы бачыце два канверцікі: колеры і трафарэты. Падрабязна пра заняткі з гэтымі матэрыяламі тут.
Другая старонка ўключае вясёлку-шнуроўку (падрабязней пра заняткі па тэме "вясёлка" тут) і асноўныя колеры.
Трэцяя старонка прысвечаная спалучэнням асноўных колераў. Аснову гэтага задання складаюць празрыстыя кішэнькі, куды ўкладваюцца каляровыя кляксы-воблачкі. Напрыклад, каля спалучэння чырвонай і жоўтай кляксаў неабходна ўкласці аранжавую і г.д. Кішэнькі рабіла з непатрэбнай вокладкі для сшыткаў.
І апошняя, чацвёртая, старонка ўключае ў сябе два заданні: спалучэнні некалькіх колераў (сіні, чырвоны, зялёны, чорны) з белым і эксперыменты.
З эксперыментамі ўсё атрымалася проста. Гэта звычайны канверцік, які змяшчае карткі з апісаннем вопытаў (пра тое, як мы іх праводзілі тут і тут)
А вось зрабіць элементы, якія круцяцца для задання са спалучэннямі колераў было складана. І пры тым, што гэта найбольш затратная частка гэтага лэпбука (адносна часу, які затрачаны на яе), выйшла не вельмі акуратна. Аднак, галоўная мэта дасягнута - элементы круцяцца і гэта выклікае інтарэс нават у васьмігадовага вучня.
У цэлым, гэта ўсё, што я хацела расказаць пра наш лэпбук. Падрабязна на кожным элеменце не спыняюся. Проста не ведаю, ці будзе гэта каму-небудзь цікава.
Тут пра настольную гульню "Вясёлка"