Найти тему

Вясёлка

Наступнай тэмай у вывучэнні колераў стала вясёлка і парадак колераў у ёй.

Спачатку ўспомнілі вядомую рускую прымаўку пра фазана. Паспрабавалі яе выкарыстаць для беларускіх колераў. Не атрымалася. Вывучылі беларускую. У інтэрнэце нашла шмат розных. Больш спадабалася “чыж аддаў жуку загад: брат, схавай фотаапарат”. Вывучылі хутка і весела.

Узялі каляровыя карткі, выбралі колеры вясёлкі і разклалі іх з дапамогай ужо беларускай падказкі пра чыжа. Атрымалася!

Затым узялі лэпбук (упершыню ў жыцці рабіла лэпбук менавіта пра колеры і падрабязна апішу яго іншым разам) У лэпбуку на тэму вясёлкі ў нас толькі адно заданне – шнуроўка.

-2

На жаль, я не знайшла каляровых шнуркоў, якія б падыйшлі да гэтага задання і выкарыстала сінельны дрот (гэта такі пухнаты дрот для творчых работ) Шнуркі былі б больш зручнымі, але і дрот таксама прыйшоўся даспадобы майму “вучню”. Сінельны дрот премна трымаць у руках і не так проста шнураваць ім.

-3

Гэта вынік

-4

Выникамі занятку задаволеная. Паўтарылі яшчэ раз колеры. Успомнілі слова "вясёлка" і парадак колераў у ёй.

Тут мы вывучалі назвы колераў

Тут праводзілі каляровыя эксперыменты

Тут пра настольную гульню "Вясёлка"