Найти в Дзене

Карткі з колерамі і трафарэты

Працягваем тэму "Колеры". Сёння займаліся з карткамі з колерамі і трафарэтамі.

Працягваем тэму "Колеры". Сёння займаліся з карткамі з колерамі. Мы раскладвалі карткі і называлі колеры (для таго, каб успомніць правільнае вымаўленне назваў, бо дзе-нідзе яшчэ трапляецца "синий" замест "сіні")

Потым пазнаёміліся з карткамі з трафарэтамі. Назвалі ўсе прадметы.

Трафарэты вырабляла вельмі проста - раздрукавала малюнкі прадметаў (падабрала па адным на кожны колер), выразала сілуэты, як паказана на фота і "заламінавала" шырокім скотчам.

-2

Потым згулялі ў гульню "падбяры пару". Я называла "жоўтае кураня" і сын падбіраў неабходныя карткі.

-3

Наступная гульня "падбяры прадметы" Бяром картку з любым колерам і падбіраем усе прадметы, якія могуць быць такога колеру.

-4

І адваротная гульня "падбяры колеры". Бяром любы трафарэт і падбіраем карткі з колерамі, якія падыходзяць.

-5

Напрыканцы вырашылі ўспомніць тэму "адушаўлёныя і неадушаўленыя" прадметы.

-6

У цэлым, атрымалася даволі цікава патрэніраваць назвы колераў і назвы некаторых прадметаў.

Вось тут нашы эксперыменты з колерамі.

Тут вывучаем вясёлку

Тут цікавая настолка "Вясёлка"