Пачаць вывучэнне мовы мы вырашылі з колераў. Таму што гэта словы, якія, напэўна, трапляюцца ў любой тэме: садавіна, агародніна, жывёлы, птушкі, дрэвы, святы і многа-многа іншых. Такую, здавалася б простую, тэму я раздзяліла на некалькі частак: вывучэнне непасрэдна колераў, вясёлка і парадак колераў у ёй, асноўныя колеры і іх спалучэнне, спалучэнне колераў з белым і хімічныя эксперыменты з колерамі. Непасрэдна з эксперыментаў мы і пачалі. Чаму? Па-першае, гэта вельмі цікава – быць лабарантам-хімікам. Карыстацца піпеткай, рознакаляровымі вадкасцямі і інш. Па-другое, гэта наглядна дэманструе разнастайнасць колераў і задае тэму для разважання і абмеркавання. Эксперыментаў я падрыхтавала 4. І пры гэтым за раз мы іх не правялі. Расцягнулася гэта гульня аж на тыдзень. То не было пад рукой неабходных матэрыялаў, то трэба было чакаць, каб атрымаць вынік, то, увогуле, не хапала часу. Можа гэта і добра. Сыну вельмі падабалася і праводзіць даследванні, і назіраць за вынікамі. Эксперымент №1: Змешв