Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
KrichevLIVE

Другі шанец на новае жыццё

Слова “сям’я” звычайна асацыюецца з клопатам, любоўю, цяплынёй. На жаль, не ва ўсіх: у жыцці часам бывае так, што бацькі не клапоцяцца пра сваё дзіця – не таму, што не любяць, а праз свае слабас­ці, алкаголь­ныя срывы, няправільнае атачэнне.
Алена Клімантава, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, у сваёй працы сутыкаецца з такімі сем’ямі пастаянна:
«Паступова такія

«Паступова такія людзі губляюць важную сувязь, страчваюць на нейкі час (а бывае, і назаўсёды) самае дарагое – дзіця. З гэтага моманту аб ім клапоціцца дзяржава, але пры гэтым стварае ўсе ўмовы для вяртан­ня дзяцей у біялагічныя сем’і. Гэта адладжаная сістэма: бацькі атрымліваюць час на выпраўленне сваіх памылак, на пошук працы, на стварэнне спрыяльных умоў для дзяцей. За мінулы год дзве сям’і змаглі перамаг­чы трудныя жыццёвыя сітуацыі і вярнуць родных дзяцей дамоў».
13 студзеня па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх упер­шыню была праведзена своеасаб­лівая міжведамасная акцыя. «У канун старога Новага года мы вырашылі павіншаваць дзяцей і бацькоў, якія былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, але змаг­лі вярнуць паўнацэнныя сем’і. І, нягледзячы ні на што, хочацца падзякваць ім за сумес­ную працу, за тое, што прызналі сваі памылкі і зрабілі ўсё, каб іх выправіць», – падзялілася Алена Анатольеўна.
Подробнее на сайте.
http://www.k-j.by/novosti/28791-drugi-shanets-na-novae-zhytstsyo.html