Калі адзначаецца Пальмовая нядзеля і Узвышэнне Святога Крыжа, даведалася карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
1 студзеня — Святой Багародзіцы Марыі.
6 студзеня — Аб’яўленне Пана.
8 студзеня — Хрост Пана.
22 студзеня — Нядзеля Божага слова.
2 лютага — Ахвяраванне Пана.
11 лютага — Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
22 лютага — Папялец.
20 сакавіка — Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 сакавіка — Звеставанне Пана.
2 красавіка — Пальмовая нядзеля.
6 красавiка — Вялікі чацвер.
7 красавiка — Вялікая пятніца.
8 красавiка — Вялікая субота.
9 красавiка — Вялікдзень.
16 красавiка — Божай Міласэрнасці.
18 мая — Унебаўшэсце Пана.
28 мая — Спасланне Духа Святога.
1 чэрвеня — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
4 чэрвеня — Найсвяцейшай Тройцы.
8 чэрвеня — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
16 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
24 чэрвеня — Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля.
29 чэрвеня — Святых Пятра і Паўла, апосталаў.
2 ліпеня — Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай.
6 жнiўня — Перамяненне Пана.
15 жнiўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.
8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі.
14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа.
29 верасня — Святых Арханёлаў.
7 кастрычніка — Маці Божай Ружанцовай.
1 лістапада — Усіх Святых.
2 лiстапада — Успамiн усiх памерлых вернiкаў.
26 лістапада — Хрыста, Валадара Сусвету.
3 снежня — 1-я нядзеля Адвэнту.
8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 снежня — Нараджэнне Пана.
31 снежня — Святой Сям’і.