Каляды – гэта старажытнае свята калі розныя народы адзначалі зімовае сонцастаянне. Лічылася, як сустрэнеш Каляды, навагодні вечар, такім будзе і ўвес год. Гаспадыні рыхтавалі багатую вячэру. На Каляды людзі вадзілі “казу”, каб на полі быў добрым ураджай, “мядзведзя”, каб у сям’і ўсе былі здаровыя і багатыя, насілі зорку (сімвал дабра і святла). Грамніцы (Стрэчанне) У беларускім народным календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць — асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі. Грамніцы лічацца днём першай сустрэчы зімы з летам. Назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.. З Грамніц пачыналі ўжо рыхтавацца да вясны — гаспадары рабілі, аглядалі, рамантавалі прылады, патрэбныя для вясновых заняткаў («Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы»). Масленіца– гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая