Найти в Дзене

Восеньскія святы

Дажынкі— гэта свята, якое, нягледзячы на сваю сучаснасць, каранямі сыходзіць у далёкае мінулае. Людзі здаўна цешыліся канцу чарговага сезону, бо, калі ўраджай быў багатым, ім нескладана будзе перажыць зіму. І наадварот: калі хлеб не ўрадзіўся — заставалася спадзявацца на тое, што яго запасаў хопіць да наступлення цяпла. Апошні сноп, складзены са зрэзаных усімі жняцамі каласоў, перавіты кветкамі або адзеты ў жаночую сукенку, урачыста прывозілі ў сяло або пакідалі ў полі да наступнага жніва. Дажынкі суправаджаліся радаснымі песнямі і танцамі.

-2

Пакровы (14 кастрычніка) - з'яўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад лета да зімы. У народзе кажуць: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам." У качтрычніку спыняюцца сялянскія работы ў полі і агародзе. Хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а дзяучаты варражылі і прасілі свята Пакроў пакрыз іх галаву вянком (чапцом). Для дзяцей паказвалі казкі, каталі на конях, гулялі ў розныя гульні.

-3