Найти тему

Летнія святы

Купалле

У ноч з 6 па 7 лпеня ў гонар летняга сонцазвароту святкавалася свята Купалле. Назва свята звязана з вобразам жанчыны Купалы, якая лічылася заступніцай ураджаю, захавальніцай сонейка і святла. Перад Купаллем дзяўчаты і жанчыны ішлі збіраць васількі, руту, купалінку, багаткі, папараць, салодку і іншыя зёлкі. Лічылася, што ў гэты час зёлкі маюць асаблівы лекавы моц і яны перадаюць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу.

-2

Iлля (2 жнiўня) – гэта свята апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Ільін дзень успрымаўся як канец лета і пачатак восені, аб чым сведчаць прыказкі: “Ілля жніво пачынае, а лета канчае”.Ілья – заступнік грому, нябеснага агню, дажджу.

-3

Яблычны Спас— гэта свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 жніўня. У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць.

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы.

-4