Найти в Дзене
НЯХАЙ

Прыгожае побач: падборка інстаграм-акаўнтаў пра Беларусь

Наша пакаленне нездарма называюць пакаленнем візуалаў. Калі вы шпацыруеце па горадзе ці падарожнічаеце па краіне, што вы робіце, апынуўшыся ў прыгожым месцы? Наўрад ці тэлефануеце сябру ці дастаеце нататнік, каб апісаць свае адчуванні. Хутчэй за ўсё вы робіце фотаздымак, які потым будзе прыемна запосціць у стужку сацсетак ды прадэманстраваць бацькам са свайго тэлефона. Калі гэта пра вас, прапаноўваем азнаёміцца з цікавымі як візуальна, так і канцэптуальна інстаграм-акаўнтамі, якія паказваюць Беларусь – старую, новую, але заўсёды прыгожую. past_perfect_ Фота: past_perfect_ «Past Perfect» – праект мастачкі Машы Мароз (@mashamaroz). Маша спецыялізуецца на вывучэнні палескай культуры і ідэнтычнасці, збірае і дэманстуре ў сваім праекце архіў фотаздымкаў Палесся: традыцыйнай архітэктуры, убрання, абрадаў і, вядома, людзей. У акаўнце таксама можна знайсці фота з уласных фальклорных экспедыцый мастачкі. Настоящий Тракторный Фота: true_tractorny «Сапраўдны Трактарны» – акаўнт пра адзін з самых

Наша пакаленне нездарма называюць пакаленнем візуалаў. Калі вы шпацыруеце па горадзе ці падарожнічаеце па краіне, што вы робіце, апынуўшыся ў прыгожым месцы? Наўрад ці тэлефануеце сябру ці дастаеце нататнік, каб апісаць свае адчуванні. Хутчэй за ўсё вы робіце фотаздымак, які потым будзе прыемна запосціць у стужку сацсетак ды прадэманстраваць бацькам са свайго тэлефона.

Калі гэта пра вас, прапаноўваем азнаёміцца з цікавымі як візуальна, так і канцэптуальна інстаграм-акаўнтамі, якія паказваюць Беларусь – старую, новую, але заўсёды прыгожую.

past_perfect_

Фота: past_perfect_

«Past Perfect» – праект мастачкі Машы Мароз (@mashamaroz). Маша спецыялізуецца на вывучэнні палескай культуры і ідэнтычнасці, збірае і дэманстуре ў сваім праекце архіў фотаздымкаў Палесся: традыцыйнай архітэктуры, убрання, абрадаў і, вядома, людзей. У акаўнце таксама можна знайсці фота з уласных фальклорных экспедыцый мастачкі.

Настоящий Тракторный

-2

Фота: true_tractorny

«Сапраўдны Трактарны» – акаўнт пра адзін з самых жывапісных раёнаў Мінску – Трактаразаводскі пасёлак. У акаўнта амаль 2 тысячы падпісантаў і вельмі прыгожыя атмасферныя фотаздымкі. Сярод іх як пейзажы, так і стрыт-фатаграфія, у тым ліку партрэты мясцовых жыхароў. Паглядзіце, магчыма і вам захочацца пераехаць у Трактарны!

Інтэр’еры беларускіх хат

-3

Фота: belarus_traditional_interior

Як можна здагадацца па назве, акаўнт паказвае традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат. Ніякага еўрарэмонту і мэблі з «Ікеі»: толькі посцілкі, дываны, рушнікі і, вядома, уладальнікі гэтых інтэр’ераў – жыхары беларускіх вёсак і мястэчак. Фотаздымкі з галавой акунаюць у вясковую атмасферу і дапамагаюць не толькі датыкнуцца да гэтага боку беларускай культуры, але таксама адчуць частку яе ў самім сабе, сваім дзяцінстве.

VEHA

-4

Фота: veha.blog

VEHA – «жывы» архіў фотаздымкаў беларусаў, у стварэнні якога прымаюць удзел як калекцыянеры і музеі, так і звычайныя людзі. Праект спецыялізуецца на мастацкай працы з рознымі выявамі і тэмамі, але ў яго межах таксама праводзяцца оўпэн-колы, куды можна даслаць здымкі з уласнай калекцыі. Па выніках працы выдаюцца кнігі і збіраюцца тэматычныя архівы, якія можна знайсці на сайце праекта. Зараз для гледача даступныя тэматычныя архівы вясельных, пахавальных фотаздымкаў, фотаздымкаў на фоне дываноў і апошні архіў праекту «Людзі лесу».

Kasia Syramalot

-5

Фота: palasatka

Асабісты акаўнт беларускай фатографкі Касі Сырамалот. Вельмі натхняе на падарожжы па Беларусі: акрамя фота Мінска, якія сталі візітоўкай Касі, можна знайсці шмат фотаздымкаў малавядомых месцаў з помнікамі архітэктуры – Сітцы, Свір, Лынтупы, Беніца. А таксама ў Касі ёсць свая кніга The Belarus Book і наборы паштовак, якія можна набыць у Мастацкім музеі, кавярні MARKS ці замовіць на oz.by.

Аўтар: Вікторыя Трыфанава