Smart і clever — абодва гэтыя прыметнікі перакладаюцца як разумны. Аднак, нягледзячы на падобнае значэньне, існуюць невялікія адрозьненьні ў іх значэньні й ужываньні. Smart — значэньне й ужываньне Smart азначае быць разумным, тым, хто валодае вялікімі ведамі. Таксама гэты прыметнік можа адносіцца да зьнешняга выгляду. Чалавек, які выглядае ахайным, чыстым і добра апранутым, можа быць апісаны з дапамогай прыметніка smart: You look very smart today. — Ты выглядаеш вельмі ахайна сёньня. He is such a smart boy. — Ён такі разумны хлопчык. She always gives very smart answers. — Яна заўсёды дае вельмі разумныя адказы. She was wearing a smart beige dress. — На ёй была элегантная бэжавая сукенка. Clever — значэньне й ужываньне Clever таксама азначае інтэлект і здольнасьць вучыцца. Аднак гэты прыметнік ня можа быць выкарыстаны для апісаньня зьнешняга выгляду. Затое ён азначае арыгінальнасьць і кемлівасьць і выкарыстоўваецца для апісаньня таленавітага й знаходлівага чалавека: He taught his dog so
👩🏻🎓 👨🏻🎓 Smart ці clever — якая розьніца?
10 мая 202010 мая 2020
6
1 мин