Найти тему
Maximus Bonus

Лібэртарыянскі кэйс для Ізраіля

Пераклад з ангельскае мовы. Аўтары: Alan Futerman, Rafi Farber, Walter Block. Крыніца: http://forward.com/scribe/351957/tk-tk/

Анты-ізраільскія настроі пануюць у арабскім сьвеце з нагоды непрыняцьця імі габрэйскай прысутнасьці ў рэгіёне, і асабліва ў форме дзяржавы. Што яшчэ больш раздражняе — тое, што падобныя адносіны распаўсюджваюцца сярод лібэртарыянскай супольнасьці (ды нават сярод невялічкага адсотку габрэяў), дзе Ізраіль абіраецца прыкладам як асабліва непажаданая, згубная дзяржава ў параўнаньні з амаль любой іншай.

Лібэртарыянцы, безумоўна, не аматары любога ўраду, але нават тых зь іх, хто прытрымліваецца «мінімальнай дзяржавы» (так званыя мінархісты), якая ахоплівае ўнутраную абарону (паліцыю), абарону ад захопнікаў (армію) і суды, пытаньне чаму Ізраіль мусіць быць прызнаны асабліва згубным насьцярожвае.

Мы лічым, што вытокі анты-ізральскіх настрояў сярод лібэртарыянцаў паходзяць з артыкула «Віна за вайну на Бліжнім Усходзе», напісанага ў 1967 г. бацькам сучаснага лібэртарыянскага руху, прафэсарам Мюрэям Ротбардам.
У гэтым эсэ Ротбард цалкам абвінавачвае Ізраіль, па сутнасьці кажа, што Ізраілю трэба было нічога не рабіць у адказ на эгіпецкую блякаду Тыранскага праліва (выхад у Чырвонае мора), а таксама пасіўна прымаць усе адназначныя пагрозы з боку арабскіх лідэраў знішчыць краіну і габрэяў, што жывуць на тэрыторыі краіны.

Таксама ж у сваім эсэ Ротбард ідзе далей і настойвае, што сама Дзяржава Ізраіль нелегетымна. Для лібэртарыянца гэта можа гучаць нармалёва з улікам таго, што ўсе ўрады - "банды злодзеяў, проста вельмі крупныя" - словы Ротбарда. Аднак своеасабліва ў эсэ тое, што аўтар лічыць Ізраіль "адназначна згубным" з той нагоды, што ён быў заснаваны на крадзяжы зямлі і экспрапрыяцый ў арабаў.

Мы запярэчылі артыкулу ў Інданэзійскім часопісе Міжнароднага і Параўнальнага правазнаўства (Indonesian Journal of International and Comparative Law (2016. Vol. 3, Issue 3, June, pp. 435-553), мы сьцьвярджаем што Ізраіль не зьяўляецца "адназначна згубнай" дзяржаваю, пабудаванай на незаконнай экспрапрыяцыі зямлі.
Наш тэзіс, апроч выпраўлення гістарычных недакладнасьцей Ротбарда калі ён кажа пра стварэнне Ізраіля, у тым, што Ротбард недастаткова далёка зайшоў у мінулае аналізуя законныя прэтэнзіі на зямлю. Згодна з лібэртарыянствам, адзінае, што гарантуе чалавеку зямлю - асаджваньне, пасяленьне на тэрыторыі, па сутнасьці - зьяўленьне сувязі "труд чалавека і зямля" (а-ля Джон Лок, таксама і Ротбард). Большая частка зямлі, што ў наш час аспрэчваецца, была заселена габрэямі яшчэ да таго, як гэта тэрыторыя атрымала назва «Палестына», калі яе фактычна звалі Юдэяй (Judea).

Згодна з прынятымі гістарычнымі зьвесткамі, Юдэя была заселена 2 500 000-3 000 000 габрэяў на мяжы нашай эры, у тым ліку 600 000 у Ерусаліме падчас яго разбурэння ў 70 годзе нашай эры. Гэтыя габрэі былі несправядліва забіты ці выгнаны са сваіх земляў і прададзены ў рабства пасьля паўстаньня супраць Рымскай імперыі. Паколькі ў лібэртарыянстве ня можа быць усталяванага законам тэрміну даўнасьці, калі сучасныя габрэі могуць давесьці паходжаньне ад арыгінальных габрэйскіх пасяленцаў, якое можа быць як культурным, так і генэтычным, то ўся зямля з узрушальнымі доказамі папярэдняга габрэйскага засяленьня прымеркаванага да часу ўпадку Юдэі, павінна вярнуцца да нашчадкаў арыгінальных асаднікаў, пасяленцаў. Імі зьяўляюцца сучасныя габрэі, якія, па вялікім рахунку, ніколі не адмаўляліся ад сваіх дамаганьняў на сваю старажытную радзіму.

Ротбард ніколі не ўзгадвае рымскі пэрыяд ні ў якой са сваіх работ па Ізраілю. Наколькі мы ведаем, ён разглядае гэты пэрыяд цалкам недарэчным, не маючым значэньня, хоць гэта несумяшчальна з лібэртарыянскай тэорыяй справядлівасьці, у якую ён сам уклаў і дадаў больш, чым хто-небудзь іншы.
Далей, Ротбард ня толькі ігнаруе габрэйскія дамаганьні на зямлю, раней заселеную габрэямі, але фактычна надзяляе легітымнасьцю арабскія дамаганьні «валодаць» некранутай, незаселенай зямлёй. Згодна з лібэртарыянствам, немагчыма валодаць некранутай зямлёй. Таму, калі Ротбард карыстаецца назовам "Арабскія землі" і называе прычыны, чаму яны былі "скрадзены" Ізраілем ён адрываецца ад строгага лібэртарыянскага аналізу да інтэрнацыяналісцкага, статысцкага, плоскага погляду на права ўласнасьці.

Гэта распаўсюджваецца на сучасныя споры пра законнасьць ізраільскіх селішчаў на Заходнім беразе Ярдана, вядомых як Юдэя і Самарыя. Ізраіль ніколі не выганяў арабаў са сваіх дамоў пасьля Шасцідзённай вайны і дазваляў будаваць габрэйскія селішчы толькі на пустэльных, незаселеных землях. Таму цяжка зразумець, як лібэртарыянец можа лічыць кожнае габрэйскае селішча «незаконным», калі ён не згодзен з этатысцкім уяўленьнем пра ўласнасьць на зямлю і законнасьць.

Разглядаючы прэтэнзіі Ротбарда на масавае выгнаньне арабаў падчас вайны за незалежнасьць 1948 года, мы прызнаём, што гэта сапраўды адбылося ў некаторых асобных выпадках. Але, ці ж малі яны правы на гэтыя землі? На наш погляд - не. Аднак у большасьці выпадкаў вёскі і месты былі дабравольна пакінуты, каб расчысьціць дарогу для арабскіх арміяў. У іншых выпадках арабскія гарады выкарыстоўваліся ў якасьці плацдармаў для зьдзяйсьненьня нападаў. У такіх выпадках вінавачаньне ў згоне зь зямлі супраць Ізраіля нельга ўспрымаць сур'ёзна. Болей таго, арабы, вырашыўшыя застацца ў Ізраілі, цяпер зьяўляюцца неад'емнай часткай краіны, якая мае поўныя правы як ізраільскіе грамадзяне. Такім чынам, абвінавачваньне ў крадзяжы ці то «этнічнай чыстцы» проста абсурднае. Фактычна, насельніцтва, якое было этнічна вычышчана, было габрэямі арабскіх краін (каля 850 000), якія былі высланы пасьля стварэньня Дзяржавы Ізраіль. Ізраільскія крытыкі ніколі не кажуць пра гэта.

Напрыканцы, што тычыцца легітымнасьці Ізраіля як дзяржавы, нават згодна з самымі гучнымі крытыкамі Ізраіля, адным зь якіх быў Ротбард, 7% Палестыны было законна куплена габрэямі да 1948 г. Улічвая гэта, ці маюць габрэі права стварыць дзяржаву на гэтай абмежаванай тэрыторыі, а калі на іх нападуць, пашырыць тыя землі ў ахоўных дзеяннях? З пункту гледжаньня лібэртарыянцаў, якія падтрымліваюць права стварэньня мінімальнага ўраду выключна для задач аховы і бясьпекі - безумоўна.

Наш вынік ў тым, што Ізраіль фактычна будуецца на законных набыцьцях зямлі, а таксама на законных зямельных вымогах мінулага, у прыватнасці, у рымскім пэрыядзе. У ідэале, уся зямля ў Ізраілі з выяўнымі прыкметамі папярэдняга габрэйскага селішча, прымеркаванага да рымскага разбурэньня, павінна вярнуцца да габрэяў у якасьці пакетаў акцыяў, то бок тым габрэям, якія паходзяць ад выточных пасяленцаў. Гэта Храмавая гара (якая, як мы ведаем, была пабудавана каганамі) і ўсё Старое места Ерусаліма, а таксама большая частка сучаснага Ўсходняга Ерусаліма ды Пячора Патрыярхаў у Хэўроне.

Хоць мы не заахвочваем лібэртарыянцаў уставаць на нейкі бок у гэтым канфлікце, мы мяркуем, што, калі яны гэтага захочуць, яны павінны стаць прыхільнікамі Ізраіля як самай (клясычна) ліберальнай і, такім чынам, самай адносна лібэртарыянскай краіны ў рэгіёне.