Найти в Дзене

Розьніца паміж "weekend" і "day off"

У чым розьніца паміж словамі ”weekend” і ”day off”? Зараз патлумачу) Weekend Weekend — гэта канец тыдня, г.зн. гэтае слова заўсёды азначае суботу й нядзелю (пятніцу й суботу ў некаторых краінах). І не мае значэньня, працуеце вы ў гэты дзень ці адпачываеце. Слова weekend у адзіным ліку абазначае два дні. Словазлучэньне a long weekend доўгія выходныя можа ўключаць панядзелак ці пятніцу, г.зн. тры-чатыры дні, часам больш. Таксама можна сустрэць падобныя словазлучэньні: three-day weekend — тры дні выходных (трохдзённыя выходныя);
four-day weekend — чатыры дні выходных (чатырохдзённы ўікэнд);
Columbus Day weekend — выходныя на Дзень Калумба;
Labor Day weekend — выходныя на Дзень Працы;
Family Day weekend 2023 — выходныя ў Дзень Сям’і 2023 году;
Memorial Day weekend — выходныя ў Дзень Памяці Загінуўшых. Day off Day off — гэта любы дзень, калі вы вырашылі не хадзіць да працы ці на вучобу, каб адпачыць ці па хваробе. Часта ўжываюцца фразы: take a day off – узяць выходны / адгул, have a day off
Оглавление

У чым розьніца паміж словамі ”weekend” і ”day off”? Зараз патлумачу)

Источник: https://unsplash.com/
Источник: https://unsplash.com/

Weekend

Weekend — гэта канец тыдня, г.зн. гэтае слова заўсёды азначае суботу й нядзелю (пятніцу й суботу ў некаторых краінах). І не мае значэньня, працуеце вы ў гэты дзень ці адпачываеце.

Слова weekend у адзіным ліку абазначае два дні.

Словазлучэньне a long weekend доўгія выходныя можа ўключаць панядзелак ці пятніцу, г.зн. тры-чатыры дні, часам больш.

Таксама можна сустрэць падобныя словазлучэньні:

three-day weekend — тры дні выходных (трохдзённыя выходныя);
four-day weekend — чатыры дні выходных (чатырохдзённы ўікэнд);
Columbus Day weekend — выходныя на Дзень Калумба;
Labor Day weekend — выходныя на Дзень Працы;
Family Day weekend 2023 — выходныя ў Дзень Сям’і 2023 году;
Memorial Day weekend — выходныя ў Дзень Памяці Загінуўшых.

Day off

Day off — гэта любы дзень, калі вы вырашылі не хадзіць да працы ці на вучобу, каб адпачыць ці па хваробе.

Часта ўжываюцца фразы: take a day offузяць выходны / адгул, have a day offмець выходны / адгул.

Такім чынам, калі ў вас зьменны графік і вашыя выходныя не супадаюць з суботай і нядзеляй, то ў вас не weekends, а days off.

Давайце паглядзім на прыклады:

Three-day weekends could make people happier and more productive.
Трохдзённыя выхадныя могуць зрабіць людзей больш шчасьлівымі й прадуктыўнымі.
Labor Day weekend symbolized the end of summer for many Americans.
Выходныя ў Дзень Працы сымбалізуюць для многіх амэрыканцаў канец лета.
May I take Wednesday as a day off?
Ці можна мне
ўзяць адгул у сераду?
You look tired, take a day off.
Ты выглядаеш стомленым,
вазьмі выходны.
She felt ill, so she took two days off in the middle of the week.
Яна адчула сябе дрэнна, таму
ўзяла два выходныя сярод тыдня.
Jenny has a day off. Is there anything I can help you with?
У Джэні
выходны. Ці магу я вам чым-небудзь дапамагчы?
It was nice weather and I decided to take a day off to go fishing.
Выдалася добрае надвор’е й я вырашыў
узяць выходны, каб парыбаваць.

Калі артыкул дапамог вам зразумець розьніцу паміж weekend і day off, абавязкова пастаўце лайк. А таксама падпісвайцеся на канал, каб не прапусьціць наступны карысны артыкул.