Ці так важна ведаць назвы ўсіх ангельскіх літар і іх парадак у альфабэце ці можна абысьціся без гэтага? Давайце паглядзім, для чаго можа спатрэбіцца веданьне альфабэту. Спэлінг — пісаць ці прамаўляць слова па літарах Каб прадыктаваць сваё імя, прозьвішча, электронны адрас і іншую падобную інфармацыю па літарах. Чалавек, які размаўляе на іншай мове, не заўсёды можа на слых зразумець, як пішацца ваша прозьвішча. Спэлінг (дыктоўка па літарах) — гэта тое, з чым вы амаль напэўна сутыкнецеся на ресепшене гасьцініцы альбо пры працаўладкаваньні за мяжой. Калі вы будзеце выкарыстоўваць выразы тыпу ”эс як даляр” ці ”у як і маскальскае”, то пасьля гэтага вас будзе ўжо вельмі складана ўспрымаць як адукаванага чалавека. Слоўнікі, каталёгі, архівы Нягледзячы на тое, што зараз большасьць інфармацыі камп’ютэрызавана, усё роўна можа ўзьнікнуць неабходнасьць скарыстацца папяровым слоўнікам альбо архівам. Абрэвіятуры У ангельскай мове ёсьць шмат абрэвіятур, якія чытаюцца па літарах, так, як яны называюцц
Навошта ведаць ангельскі альфабет?
5 мая 20205 мая 2020
12
2 мин