8 лютага ў Баранавічах прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”. Фэст праводзіцца ўжо IX раз і збірае моладзь з усёй Беларусі. Упершыню фестываль адбыўся ў 2012 годзе ў Астраўцы, затым – у Гудагаі, а з 2014 года кожны год праводзіцца ў Баранавічах на сцэне мясцовага ДК “Тэкстыльшчыкаў”. У гэтым годзе на фестывалі выступілі чатыры хрысціянскія гурты: “The Crossway» (Баранавічы), пратэстанцкія гурты “Новое поколение” і “Слово Жизни”, а таксама евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”. Хоць фестываль і лічыцца хрысціянскім, але арганізатары падкрэсліваюць, што запрашаюць сюды ўсіх. “Чаму мы не робім гэты фэст, напрыклад, у царкве? Бо тут (у ДК – МВ.) у чалавека адразу няма псіхалагічных бар’ераў. А далей – няхай Бог робіць сваё. Мы – толькі маленькая пясчынка ў гэтай справе”, - заўважае арганізатар фестывалю ксёндз Павел Рудзьман. Кожны год фестываль праходзіць па-свойму. Сёлета, на думку святара, музычны марафон “нарэшце стаў малітвай”. “Думаю, гэты фэст быў бы добр
Фестываль “Дастукацца да нябёсаў” прайшоў у Баранавічах (+фотарэпартаж)
14 февраля 202014 фев 2020
10
2 мин