Такое адчуванне, калі бачыш сярод леса смецце, раскіданае па прыгожай палянцы, абадранае дрэўца, засыпаны бычкамі прыпынак, засмечаны калідор, забруджаны ліфт, у якім ты вымушаны пасля гнюснай пачваркі ехаць, кучу лайна на пляцоўцы...Іх столькі, нябачных гнюсаў, што ўзнікае пытанне: а ці ёсць нармалёвыя? Яны, канешне, ёсць...Калі трапляем у Шпілеўскі лясок, гэтае ўсё навідавоку...Тыдні тры таму ветрам зваліла старое дрэва, упала як раз праз сцежку паміж узгоркамі. Добрыя людзі ўсцягнулі яго на гарушку, каб вольна было па сцежцы прайсці- праехаць. Праз колькі дзён нехта моцна напружыўся, каб зноўку кінуць дрэва праз сцежку...Прыбралі... Сёння зноўку ўбачылі вось гэта вось... Не магу ўцяміць, каму яно трэба? Мы з Тоняй паспрабавалі зацягнуць яго на гарушку- дзе там, нам нават зварухнуць яго не ўдалося. Гэта ж колькі пачвар разам ганебных збіраецца, каб толькі нагадзіць!?
З павагай, Таццяна Севярынец