Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 7 чэрвеня пакінула пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі. Новы лідар партыі, які стане прэм'ерам, будзе абраны на працягу тыдня. Яшчэ ніколі ў кіраўніцтве партыі не збіраліся такія арыгіналы. Не дарма карыкатурыст Петэр Брокерс параўнаў цяперашняе кіраўніцтва торы з сямейкай Адамсаў. Безумоўна, фаварытам партыйных выбараў выступае 54-гадовы Барыс Джонсан — вельмі экстравагантная постаць, якога нават сур'ёзная прэса адкрыта называе «вар’ятам» і «сацыяпатам». Сапраўды Барыс мае за плячыма салідны багаж скандалаў. Напрыклад, ён параўноўваў ЕС і Трэці Рэйх, жанчын у паранджы з паштовымі скрынямі і г.д. Акрамя таго, ён вельмі канфліктны палітык. Але нельга забываць, што Барыс быў паспяховым мэрам Лондана, узначальваў МЗС і мае такую рысу характару як упартасць. Маніякальнае жаданне Джонсана прапісацца на Даўнінг стрыт 10 — тэма карыкатуры выдання Financial Times. Лічыцца, што пацягацца з Барысам здольны Майкл Гоўв (Michael Gove). Гэта крыху дзіўн