Людзі занепакоены тым, што сэканд-хэнды могуць знікнуць. Падставай стала выказванне кіраўніцы канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Лугінай у праграме «Тыдзень» на СТВ пра неабходнасць рэгулявання імпарта сэканд-хэнда. Ужо даўно вядома, што разумеецца пад словам «рэгуляванне». — Як толькі дзяржава пачынае паглыбляцца ў вывучэнне нейкага пытання і «рэгуляваць» — нічога добрага не чакай, — гаворыць пенсіянерка з Слуцка Ніна Сыцько. У пятніцу, 7 чэрвеня, жанчына прыйшла да крамы сэканд-хэнда на вуліцы Леніна разам з унукам задоўга да яе адкрыцця. — Учора быў прывоз, хачу што-небудзь набыць для сябе і ўнука, — распавядае спадарыня Ніна. — Чула пра выказванне кіраўніка «Беллегпрама», яно мяне ўстрывожыла. Падобна, што беларуская прамысловасць хоча вырашыць свае праблемы за кошт грамадзян. Ва ўнівермагі канцэрна «Беллегпрама» не хаджу і не буду хадзіць — нават калі закроюць сэканд-хэнды. З маёй пенсіяй там няма чаго рабіць. Хіба што пайсці на экскурсію, як у музей. Цэны там дзікія. За 40 гадоў пр