6 чэрвеня шведы святкуюць «Нацыянальны дзень» (Sveriges nationaldag). Віншуем! Але чаму не «Дзень незалежнасці», як у большасці краін свету? Свята 6 чэрвеня – гэта аналаг Дня незалежнасці, вось толькі Швецыя амаль ніколі ні ад каго не залежала. З XVI да XVIII стагоддзя краіна, наадварот, мела ўнутранныя калоніі. Пасля Паўночнай вайны (1700 – 1721) ад яе перайшла да Расіі тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі. Да 1809 года Швецыя па кавалку страціла і землі сучаснай Фінляндыі, а ў 1905 годзе аддзялілася Нарвегія. Пра страчанныя тэрыторыі не прынята шкадаваць: лічыцца, што менавіта дзякуючы паразам у войнах з Расіяй Швецыя змагла ад экспансіі памяняць вектар на ўнутраныя справы і засяродзіцца на парадкаванні ўласнай тэрыторыі, назапашванні дабротаў. Краіна захоўвала нейтралітэт у абедзвюх сусветных войнах. Гэта адбілася нават на побытавым узроўні: калі ў Беларусі складана знайсці даваенную хату, старыя тканыя рэчы, бо шмат чаго згарэла ў апошнюю вайну, то простыя шведы могуць з камфортам ж