Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады міністра ўнутраных справаў краіны Ігара Шуневіча, які ачольваў гэтую ўстанову цягам сямі гадоў. Больш за яго ведамствам кіраваў толькі Уладзімір Навумаў, які быў міністрам дзевяць гадоў. «Новы Час» запытаўся ў вядомых у Беларусі асобаў, чым магла быць выкліканая адстаўка Шуневіча, і як яны ацэньваюць эпоху ягонага кіравання міністэрствам. Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна”: — Чаму адправілі ў адстаўку Шуневіча, цяжка сказаць, бо мы не ведаем саміх механізмаў прызначэнняў і адставак у Беларусі, а такія высокія чыноўніцкія пасады схаваныя і непразрыстыя. І ні журналісты, ні тыя, хто цікавіцца палітычным жыццём у Беларусі, не ведаюць, што адбываецца. Тут абсалютна іншая сістэма, параўнальна з заходнімі краінамі, дзе ёсць аргументы, дзе ёсць зразумелая сістэма прызначэння і звальнення міністраў. На жаль, у мяне няма аптымізму, што з прызначэннем новага міністра зменіцца палітыка МУС, якое з’яўляецца вельмі закрытым