У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час спажываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя водарныя расліны. Узвар Узвар - бадай, самы распаўсюджаны на Беларусі напітак. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш круглы год. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты. Робяць з яго і квас. Зразумела, што прыгатаваць узвар можна як у хатняй печцы, так і ва ўмовах гарадской кватэры, і нават у турыстычнай вандроўцы Інгрыдыенты: · 7 л вады · 1 кг сухіх яблыкаў і груш · Пучок чабару або мяты Як гатаваць: Калі гарыць агонь, паставіць у печ самы вялікі гаршчок з вадой, каб закіпела. Калі яна закіпіць, не марудзячы, гэтай вадой трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды пучок мяты або чабару. Пры гэтым зёлкі не варта церушыць. А калі яны ўжо разцярушаныя, то трэба закруціць іх у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар. Накрыць посуд, пакінуць на палову гадзіны насыча
Як сагрэцца зімой: народныя рэцэпты гарачых напояў
1 февраля 20191 фев 2019
47
3 мин