Нашы продкі ўважліва сачылі за надвор'ем у першай палове года, каб даведацца, якім будзе наступнае лета. Народ падзяляе год на дзве роўныя часткі: першая палова года пачынаецца з 1 студзеня, а другая – з 1 ліпеня. 1 студзеня адпавядае 1 ліпеня, 2 студзеня — 2 ліпеня і гэтак далей. Заўважаючы, у які дзень, якое надвор'е было ў першай палове года, нашы продкі рабілі прагнозы пра надвор'е ў дні другой паловы года. Калі 18 студзеня быў снег, то 18 ліпеня будзе дождж ці непагадзь, якая перашкаджае ўборцы сена. Калі ўзімку мала было снегу, то ўлетку, кажуць, мала будзе дажджоў; калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха. У такой залежнасці дзень Каляд нібыта асабліва адпавядае дню Купалля, і між імі дні восеньскага і зімовага часу адпавядаюць дням веснавога і летняга часу. Сельскія гаспадары штодзённа запісвалі атмасферныя перамены і потым назіранні, зробленыя ў снежні, адносілі да адпаведных дзён чэрвеня і гэтак далей. Прычым мяцеліца супастаўлялася з навальніцаю, снег з дажджом, ма
Якім будзе надвор'е ў наступным годзе?
27 декабря 201827 дек 2018
31
~1 мин