Нашы продкі прыпісвалі магічныя якасці часнаку. Напрыклад, рассечаная змяя, на думку старажытных славян, здольная была ачуняць ад датыкнення да часнаку, або "змяінай травы". У сярэдневечнай Еўропе рыцары пад даспехамі хавалі галоўку часнаку з верай, што гэта абароніць іх ад зброі ворага. На думку чэхаў, часнок, пакладзены на страху, адводзіць маланку, а падвешаны над дзвярамі — здольны адагнаць ведзьмаў, нячыстых духаў і хваробы. Гірлянды з сушанага часнаку былі абярэгам і ў жытле грэкаў. Выкарыстоўвалі часнок як абярэг у народным побыце і беларусы. Мяшок з часнаком вешалі на шыю каровам з мэтаю абараніць іх ад малочных ведзьм, якія станавіліся асабліва небяспечнымі напярэдадні Купалля. Тое ж рабілі і маладым коням, каб не баяліся сурокаў. Падчас хрышчэння ў абрадавых дзеяннях маці і хросныя бацькі, папярэдне наеўшыся часнаку, хукалі на немаўлятка, адганяючы такім чынам ад ахрышчанага нячыстую сілу. Тое ж рабілі блізкія і ў дачыненні маці. Выкарыстоўвалі часнок і на вяселлі: ад чараў
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў - што гэта?
26 октября 201826 окт 2018
18
1 мин