"Выкупленне з Шаўшэнку" Паглядзець добра знаёмую і любімую многімі гісторыю маладога таленавітага банкіра Эндзі Дзюфрэйна на беларускай мове трэба абавязкова. Мяркуючы па водгуках гледачоў, менавіта мова робіць выдатную рэжысёрскую работу Фрэнка Дарабона "больш блізкай і ўтульнай для беларускага вуха". Гісторыя пра падман, сяброўства, мары і сапраўдную мэту — усё што трэба, каб выдатна бавіць час. "Форэст Гамп" Амерыканская драма па аднаіменнаму раману Уінстана Грума выйшла на экраны ў 1994 годзе і заняла першае месца па зборах. За ўвесь час фільм атрымаў 38 кінаўзнагарод, у тым ліку 6 прэмій "Оскар". Рыжысёр Роберт Земекіс пагадзіўся працаваць толькі па сцэнары Эрыка Рота. Галоўныя ролі ў фільме, які адчувальна адрозніваецца ад рамана, выканалі Том Хэнс і Робін Райт. "Крымінальнае чытво" Культавы фільм Квентына Тарантына з Умай Турман у галоўнай ролі, па меркаваньні кіназнаўцаў, стаў пераломным момантам у амерыканскай індустрыі кіно. Стужка атрымала прэмію "Оскар" за лепшы сцэнар, "
Лепшыя замежныя фільмы на беларускай мове
16 октября 201816 окт 2018
156
3 мин