Вядомая з XVII ст. Неглюбка ў Веткаўскім раёне Гомельшчыны ўжо ў XIX ст. стала знакамітым цэнтрам мастацкага ткацтва. У XXI ст. слава ткачоў з Неглюбкі не паменела. Так у 2016 ст. традыцыя неглюбскага ткацтва была прызнанай нацыянальнай гісторыка-матэрыяльнай каштоўнасцю, а сёлета штогадовае свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы» ўзбагаціў летнік з навукай няпростага рамяства.
Багата цікавых відэа пра Гомель і рэпартажаў пра тое, што ў ім адбываецца можна знайсці ў адмысловым раздзеле Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны.
Наогул у падобных месцах, як Неглюбка мае пабываць кожны жыхар абласнога цэнтра. Таму не чакайце зімы, едзьце пакуль цёпла і адчуйце гісторыю родных мясцін!