Студенческий визит в СХФ "Рудное": "ралли", история и комбайны
Ліпень сваім нестабільным надвор’ем адрэдагаваў мой план аб’ехаць як мага больш палёў сельгаспрадпрыемстваў: збажына мокрая, таму камбайны адпачываюць на мехдварах, а я пішу свае матэрыялы ў кабінеце рэдакцыі. Па праўдзе кажучы, ужо з’явілася звычка: з раніцы пасля сігналу будзільніка першае, што я правяраю – што там за акном, ці няма дажджу. Ужо мае сябры з універсітэта пачалі цікавіцца, чаму ад мяне няма паведамленняў у Instagram з уборачнай, якія яны так любяць праглядаць. А што рабіць – не пасохне поле толькі ад маёй просьбы...