«Хутарок»: 25 гадоў на стыку фальклору і поп-музыкі
Народны ансамбль народнай песні «Хутарок» святкуе свой 25-гадовы юбілей. Чвэрць стагоддзя – гэта цэлая эпоха, якая змясціла ў сабе змену складаў, нараджэнне новых творчых ідэй і нязменную любоў публікі. «Гісторыя «Хутарка» пачалася ў 2000 годзе. Яго першы склад – Вольга і Марына Шорац, Тамара Валчанкова і Святлана Гайдукевіч – заклалі трывалы падмурак, зрабіўшы асновай рэпертуару народныя песні. Ужо праз чатыры гады высокі ўзровень майстэрства калектыву быў па заслугах ацэнены: «Хутарок» атрымаў ганаровае званне «народны», – расказвае Дар’я Кавалёва, цяперашні кіраўнік калектыву...
04:18
1,0×
00:00/04:18
7413 смотрели · 4 года назад