У школе № 111 «працуе» робат, які размаўляе па-беларуску. Ён памерам з далонь дарослага, але паводзіць сябе як сапраўдны настаўнік. Можа трансліраваць любую тэму ўрока, выкарыстоўваючы выключна прыгожыя і правільныя родныя словы. Падрабязнасці — у карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны». Такіх памочнікаў у вучняў не адзін, а некалькі. І ў кожнага свая роля ў дасягненні агульнай мэты — дапамагчы дзецям засвоіць правілы напісання і вымаўлення. А яшчэ зацікавіць прадметам. Аднак без выкарыстання сучасных тэхналогій зрабіць гэта складана...
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём ведаў! Гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі. Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўторацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой шлях, перажыванні бацькоў, якія разам са сваімі дзецьмі пражываюць розныя перыяды іх вучобы. У нашай незалежнай, квітнеючай, мірнай краіне кожны чалавек можа адбыцца як прафесіянал, кожнае дзіця можа выбраць сабе жыццёвы шлях па душы...