1 год назад
У сталічнай школе № 111 беларускую мову дапамагае вывучаць робат
У школе № 111 «працуе» робат, які размаўляе па-беларуску. Ён памерам з далонь дарослага, але паводзіць сябе як сапраўдны настаўнік. Можа трансліраваць любую тэму ўрока, выкарыстоўваючы выключна прыгожыя і правільныя родныя словы. Падрабязнасці — у карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны». Такіх памочнікаў у вучняў не адзін, а некалькі. І ў кожнага свая роля ў дасягненні агульнай мэты — дапамагчы дзецям засвоіць правілы напісання і вымаўлення. А яшчэ зацікавіць прадметам. Аднак без выкарыстання сучасных тэхналогій зрабіць гэта складана...
1 год назад
У 15 тамах. Мовазнаўцы рыхтуюць да друку самы вялікі тлумачальны слоўнік Беларусі
Больш за 250 тыс. слоў будзе налічваць новы фундаментальны тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 15 тамах. Пра гэта напярэдадні Міжнароднага дню роднай мовы ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» НАН Беларусі Ігар Капылоў, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». — Першы том выйдзе ў свет хуткім часам. Слоўнікі такіх аб’ёмаў у Беларусі яшчэ не выдаваліся: 15 тамоў, больш за 250 тыс. слоў. Ён адлюструе наша лексічнае багацце з улікам тых змен, якія адбыліся ў апошнія дзесяцігоддзі ў культурным і сацыяльным жыцці краіны...