Мы, народ Беларусі, усведамляючы сваю адказнасць перад сучасным і будучымі пакаленнямі, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці ад Полацкага княства і Вялікага княства Літоўскага да Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і да нашых дзён, аддаючы належнае праву, па-беларуску ўвасобленаму ў Статутах Вялікага княства Літоўскага і беларускіх Канстытуцыях, сцвярджаючы неад’емнасць права беларускага народа на самавызначэнне і дзяржаўную незалежнасць,...