Таццяна ГНЯЦЬКО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі: – Родная мова, на маю думку, – гэта мова, якую мы чуем з першых хвілін нашага нараджэння і якая акружае нас практычна ўвесь час. Мае бацькі размаўлялі на беларускай мове, а сваім прыкладам нас, дзяцей і ўнукаў, выхоўвалі ў духу павагі і любові да роднага слова. Беларуская мова – безумоўна, займае асаблівае месца ў маім жыцці, бо гэта мая родная мова, на якой я размаўляю, чытаю і іншым раю...