Па-ўсякаму з’яўляюцца паэтычныя шэдэўры: адны — пакутлiва, другiя — як бы памiж справамi з натхненнем. Малады музыкант i пачынаючы паэт Адам Русак, здаецца, пiсаў вершы лёгка, як дыхаў. Цi хутчэй, як iграў на музычных iнструментах, бо адораны з маленства — уся iх вясковая сям’я была сямейным ансамблем. Паэт у душы і музыка па прафесіі У сярэдзіне мінулага стагоддзя, пасля доўгай службы ў царскай арміі, вярнуўся ў Пясочнае салдат Сямён Русак (дзед Адама Русака). Быў ён ужо немалады, а тут, як кажуць, ні кала ні двара...