sfd
Пазнаць беларусь, альбо Хто ведае пра смаргонскі традыцыйны народны строй?
“Менавіта ў Беларусі я стала займацца рамесніцкай дзейнасцю. Тут створана добрае асяроддзе для яе развіцця. Магу сказаць, што я шчаслівы чалавек, бо займаюся любімай справай”, - з гэтых слоў пачалася наша размова з майстрыхай Людмілай Канаплёвай. Бацька Людмілы Мікалаеўны – рускі (родам з Калужскай вобласці), а мама нарадзілася ў Беларусі (у Стоўбцах), але жыла тут нядоўга. Яе тата быў ваенным пагранічнікам, і сям’я ўвесь час “падарожнічала”. Людміла Мікалаеўна нарадзілася ў Комі АССР, у горадзе Пячора, на той час яе бацькі былі там на заработках...
На Смаргоншчыне жыве 80-гадовая жанчына, песню якой выконвае вядомая беларуская спявачка Жанэт
Прачніся і спявай, бо ад песні душа маладзее. Асабліва ад народнай. Гэта аксіёма. І сумнявацца не даводзіцца, калі глядзіш на Марыю Будзько. Наша размова пачалася… з націску кнопкі на пульце для тэлевізара. Марыя Станіславаўна ўключыла запіс святкавання свайго 80-годдзя. Без перабольшвання, гэта быў бенефіс нашай гераіні. У старэнькім Валэйкавіцкім клубе, дзе яна адпрацавала-адспявала 60 гадоў, сабраліся родныя, сябры, аднавяскоўцы – цяперашнія і былыя... Хто пасля вас? Пасля школы Марыя паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча, пасля заканчэння якога пачала працаваць у Валэйкавіцкім клубе...