06:44
1,0×
00:00/06:44
511,2 тыс смотрели · 4 года назад
2 месяца назад
Далей казка на ноч. Тубыльцы гуртам падыйшлі. Некалькі чалавек па чарзе выказаліся:----- Мы вітаем нашага збавіцеля. Прышлы малады чалавек, юны герой, перамог монстра. У вонкавых мірах крутыя байцы жывуць. Шкада, к нам рэдка зазіраюць. Мы табе шчыра ўдзячныя, што пазбавіў нас, наша паселішча, ад гэтай пачвары. Ужо вечарэе. Так што запрашаем к нам. Вячэра, пакой для адпачынку ды сну за наш кошт. Не абмінай нас, малады герой. Можаш стаць нашым ганаровым жыхаром. Адказваю ім:----- Ранневячэрняе прывітанне вам ад мяне, добрыя людзі. Дзякуй за запрашэнне. Наведаю ваша паселіша. Адпачну з дарогі. Як вы так хутка й лёгка вызначылі, што я прыбыў з-за межаў вашай казкі. Растлумачце пра гэтую бледна- зяленую кабету. Бо, калі б яна не атакавала мяне, то я яе б не чапаў. Што імкнулася спакусіць, гэта яе справы. А вось, як узялася хваліцца з наяўнай дэманстрацыяй дрэнных намераў раптоўна паявіўшымся кіпцюрамі ды ікламі, гэта я ніяк ня мог ігнараваць. Тут ужо трэба было яе ўціхамірыць. Дык хто яна такая. Мне адказалі:---- Гэта накшталт паўкроўкі. Толькі зьмяшэнне больш, чым 2 расы. Ведаем, што ад чалавека, кікімары, вампіра, суккуба, гарпіі ў ёй насешана крыві ды ў зьнешнасьці. Можа часткова пераўтвараецца, прымаючы страшнае аблічча. Кажу:---- Дзякуй. Прасьвяцілі. Вось чаму яна хацела спакусіць. Бо доля ад суккуба ёсьць. Падобна, што вы не ўсе яе складнікі ведаеце. Я яе ў палон ўзяў. Па вяртанні здам нашым магам ды чарадзеям. Няхай разьбяруцца. А цяпер пайшлі ў ваша паселішча. Па дарозе пытаюцца:---- А ты сам ня можаш вызначыць, што з чыёй крыві ў гэтым монстры намешана? Адказваю:---- На жаль, не. У мяне іншы профіль. Мяне прывялі ў даволі вялікую карчму. Паселішча больш падобна на гарадзкі пасёлак. Патушыў сваё міні- сонца. Папрасілі зазірнуць у падвалы. Маўляў, там нешта ня тое робіцца. Як у тым падвале запаліў яркае зьзяньне, то ўбачыў натоўп ўцякаючых цёмных істот. Некаторых прыбіў для прафілактыкі. Каб больш не шасталі там. Некалькі ўзяў у палон. Параіў, каб больш не заводзілася падобнае, асьвятляць падвалы. За вячэрай мясцовыя прасьвяцілі, што ў казцы робіцца. Пакуль не сцямнела, прайшоўся з праважатымі па пасёлку. На ноч выдзелілі асобны даволі вялікі пакой. Раздзяліць ложак добраахвотна прыйшлі 2 мясцовыя дзяўчыны. ...