Паўстагоддзя таму, у студзені 1974-га, пад крылом Белдзяржфілармоніі ўзнік калектыў, якому суджана было разбурыць стэрыятыпы пра нацыянальнае мастацтва. Напярэдадні юбілею завіталі на рэпетыцыю ў прасторную балетную залу філармоніі, якую "Харошкі" арандуюць. Шмат гадоў таму ансамбль адправіўся ў самастойнае плаванне, але творчыя кантакты засталіся. Да таго ж цяперашні генеральны дырэктар Аляксандр Нікіта перад сваім прызначэннем працаваў у "Харошках" - музыкантам, потым дырэктарам калектыву. Мне крыху не пашанцавала...