УКРАИНЦЫ - чем они отличаются от других СЛАВЯН???
Інтэрв'ю з Дзяшук Святланай Анатольеўнай. Пра прафесію настаўніка, беларускую мову і «Трэнажоры».
- Давайце пачнём з прафесіі. Як вы прыйшлі да выкладання? - Прафесiя настаўнiка – гэта мара дзяцiнства. Выбар менавiта беларускай мовы i лiтаратуры ажыццявiўся значна пазней. У школе мне ўсе прадметы падабалiся, але асаблiва любiмымi былi мовы – руская, беларуская, iспанская. Школу я скончыла з сярэбраным медалём. У атэстаце – адна чацвёрка, па беларускай мове (тады была яшчэ пяцiбальная сiстэма). Такiм чынам, прадмет выбiрала ад адваротнага. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры працую ўжо даволі даўно і ні разу за гэты час не пашкадавала, што выбрала прафесію педагога...