«Кожная пятніца – роднае, сваё»: пра размову пра беларускую мову, культуру і тавары
У нашай краіне рэалізуецца праект «Кожная пятніца – роднае, сваё» Пра тое, якім беларускім таварам варта аддаць перавагу і ці часта яна размаўляе на матчынай мове, пагутарылі з начальнікам аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Таццянай КУЗЬМОЙ. На матчынай мове – Таццяна Мікалаеўна, што для Вас беларускае слова? – Мы ў сферы культуры даволі часта праводзім мерапрыемствы на беларускай мове. Выкарыстоўваю яе ў напісанні выступаў і дакладаў. Для мяне суразмоўца падымаецца на прыступку вышэй, калі добра валодае беларускай мовай...