Esmira Memmedova - Xeyallarimin İnsani 2020 / Official Klip
ГІСТОРЫЯ АДНОЙ КАРЦІНЫ. «Пайшоў з жыцця з імем нашага песняра…». Апошні твор Барыса Аракчэева
Апошні твор жывапісца і педагога Барыса Аракчэева — «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ягонай смерці малодшая дачка — мастак, ілюстратар дзіцячых кніг, куратар Аксана Аракчэева ў 2014 годзе падарыла Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы карціну і два эскізы. Якую гісторыю скрывае ваеннае палатно з выявай беларускага песняра — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны». Барыс Аракчэеў нарадзіўся ў Яраслаўлі, але сваё жыццё прысвяціў Мінску. Ён, пятнаццацігадовы юнак, сустрэў вайну ў роднай вёсцы Турбанава...