У першай палове 20 стагоддзя, падчас міжваенай Польшчы Бярозаўка была невялікай вёскай у якой на 1921 год жыло ўсяго 65 жыхароў, але дзякуючы гуце, якая тут існавала, колькасць жыхароў павялічвалася і ўжо на 1927 год толькі на гуце па афіцыйным звесткам працавала каля 338 чалавек. Таксама паводле некаторых крыніц у 1924 годзе ў Бярозаўцы была пабудавана капліца, таксама ёсць зветскі, што капліца тут была і раней у 1784 годзе). Але на гістарычных мапах таго часу не паказана ніякіх пабудоў у Бярозаўцы, таму нельгя дакладна казаць калі была пабудавана капліца...
Жыхары сучасных гарадоў і вёсак ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Міні-экскурсію па самых шанаваных месцах Мінска і ваколіц карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай правёў гісторык Зміцер Скварчэўскі. Каля стадыёна Дынама палілі вантробы Самае знакамітае сталічнае месца пакланення, зафіксаванае ў пісьмовых крыніцах яшчэ напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзяў – Мінскае капішча. Раней тут знаходзіліся вялізны дуб, валун Дзед і вогненны ахвярнік, дзе палілі ахвяраванні, у тым ліку косткі і вантробы жывёл...