Тэатр-студыя “Сучаснік” стаў лаўрэатам на міжнародным конкурсе
Дыплом лаўрэата І ступені на II Міжнародным рознажанравым конкурсе “Letostar in Slovenia” атрымаў узорны тэатр-студыя “Сучаснік”. На суд журы юныя смаргонскія артысты прадставілі п’есу “Радавыя” Аляксея Дударава. Кіраўнік узорнага тэатра-студыі “Сучаснік” Галіна Скаскевіч адзначыла: “Усе артысты, якія задзейнічаны ў спектаклі “Радавыя”, – вучні 9 11 класаў гімназіі і адзін – сёлетні выпускнік СШ №7. Дзеці працавалі, як прафесіяналы. У выхадныя дні рэпетыцыі дасягалі чатырох га дзін. Але гэта было не складана, а захапляльна...